Беларуская Служба

Яшчэ адну рэчыцкую настаўніцу будуць судзіць за «экстрэмізм»

09.01.2025 18:03
Яе таксама абвінавацілі ў тым, што на выбарах 2020 года настаўніца галасавала за Святлану Ціханоўскую. 
    . 2023
Вікторыя Касцюхіна са сваімі вучнямі. 2023 год крыніца: сацыяльныя сеткі

13 студзеня ў судзе Рэчыцкага раёна прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы Вікторыі Касцюхінай. Яе абвінавачваюць у распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў. Працэс будзе весці суддзя Вольга Фядосава, паведамляе «Гомельская вясна». 

Пра палітычны пераслед настаўніцы паведаміў рэчыцкі прарэжымны Тэлеграм-канал. Паводле яго, жанчыну пераследуюць за тое, што яна «ў сціплым чаціку ў «Вайберы» на 11 чалавек сярод сваіх калег і сябровак лаяла «крывавы рэжым», дабротамі якога яна не цуралася карыстацца». 

Акрамя таго, яе абвінавацілі ў тым, што на выбарах 2020 года настаўніца галасавала за Святлану Ціханоўскую. 

Адзін суд над Касцюхінай ужо адбыўся і ёй далі штраф — пасля гэтага жанчыну звольнілі з працы ў раённай гімназіі.

вс