Беларуская Служба

BySol праводзіць збор сродкаў на аплату лячэння і пахавання беларускага палітэмігранта Андрэя Васоры

22.01.2025 13:01
Андрэй Васора дапамагаў ветэранам і эмігрантам. Цяпер дапамога неабходная ягонай сям’і.
 BYSOL
Лагатып BYSOL .

BySol праводзіць збор сродкаў на аплату лячэння і пахавання беларускага палітэмігранта Андрэя Васоры.

У снежні 2024 года з Андрэем Васорам адбыўся няшчасны выпадак, у выніку якога ён атрымаў сур'ёзную траўму і ўпаў у кому. На працягу 25 дзён лекары змагаліся за ягонае жыццё, але, на жаль, 20 студзеня 2025 года мужчына памёр.

Андрэй Васора - чалавек, якога ведалі і паважалі як у Беларусі, так і ў Польшчы. Ён родам з Ліды, але ў 2021 годзе мусіў пакінуць радзіму. Пасля таго, як у яго дом уварваліся супрацоўнікі АМАПа, мужчына з'ехаў у Польшчу.

У Беластоку ён адкрыў хостэл «Сава», дзе дапамагаў многім людзям у цяжкіх сітуацыях - ветэранам, якія вярталіся з вайны ва Украіне, эмігрантам.

Цяпер неабходная дапамога ягонай сям’і. Сродкі збіраюцца на аплату лячэння ў шпіталі і арганізацыю пахавання. Сума збору 7 тысяч еўра. Зборам займаецца фонд BySol.

аз

BYSOL павялічвае выплаты для дапамогі палітвязням

02.01.2025 14:21
Фонд BYSOL павялічвае выплаты палітвязням і тым, хто вызваліўся да 1000 еўра.