Беларуская Служба

Каля Гродна прадалі паляўнічую дачу Станіслава Аўгуста Панятоўскага

31.01.2025 06:15
Беларускія ўлады прадалі сядзібу-палац у Панямуні — паляўнічы палац караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, што стаяў на ўзвышшы над Нёманам пад Гродна.
  .
Сядзіба ў Панямуні.hrodna.life

Палац у Панямуні быў пабудаваны ў другой палове XVIII стагоддзя ў стылі позняга барока па праекце архітэктара Джузэпэ Сака. Гэта быў адзін з трох палацаў, пабудаваных адначасова пад Гродна.

Пакупнік гістарычнага будынка — пратэстанцкая суполка «Слова Божае». У асноўнай частцы будынка новыя гаспадары маюць намер размясціць малельны пакой. Палац патрабуе рэканструкцыі.

Пакупніка часткі былой загараднай рэзідэнцыі Станіслава Аўгуста Панятоўскага шукалі два гады. Кошт за гэты час упаў у 10 разоў.

На аўкцыён выстаўлялі нежылую каменную частку будынка плошчай 271,2 кв.м. Сам будынак прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю — пакупніку дазволена размяшчаць там культурна-асветніцкую ўстанову.

вх