Беларуская Служба

Супрацоўнік літоўскай кампаніі Optogama, адным з заснавальнікаў якой з’яўляецца беларус, падазраецца ў пастаўцы лазераў у Расію

03.02.2025 16:04
Адным з заснавальнікаў Optogama з'яўляецца грамадзянін Беларусі Мікалай Куляшоў, які раней з'яўляўся акцыянерам кампаніі.
   Optogama,      ,
Супрацоўнік літоўскай кампаніі Optogama, адным з заснавальнікаў якой з’яўляецца беларус, падазраецца ў пастаўцы лазераў у Расію www.facebook.com/optogama.con/

Супрацоўнік аднаго з найбуйнейшых вытворцаў лазераў у Літве - кампаніі Optogama - таемна прадаваў лазеры расійскім інстытутам, якія працуюць у сферы абароннай прамысловасці, паведаміла ў панядзелак Радыё LRT. Гэта пацвердзіў радыёстанцыі кіраўнік кампаніі Тадас Ліпінскас.



Кампанія Optogama прыпыніла сваё сяброўства ў Літоўскай лазернай асацыяцыі, зараз вядзецца расследаванне, адзін чалавек затрыманы. Па дадзеных радыё, у яго няма доказаў таго, што гэта той самы супрацоўнік. «Кампаніі Оптогама вядома аб дасудовым расследаванні, якое праводзіцца Службай расследаванняў фінансавых злачынстваў (...).

«Нам вядома, што адзін з супрацоўнікаў кампаніі здзейсніў супрацьпраўныя дзеянні, у выніку якіх некаторыя кампаненты, вырабленыя кампаніяй, маглі быць перададзены суб'ектам, якія знаходзяцца пад санкцыямі», – сказаў Ліпінскас.

Паводле яго, аб такіх дзеяннях супрацоўніка Optogama кампанія не ведала, таму гэта стала нечаканасцю. Супрацоўнік-парушальнік звольнены, праводзіцца ўнутранае расследаванне, кампанія супрацоўнічае з праваахоўнымі органамі.

Паводле слоў прэзідэнта Літоўскай асацыяцыі лазераў Гедымінаса Рачукайціса, гэты выпадак паўплывае на рэпутацыю кампаніі. «У кожнага прадпрыемства свае парадкі. Прадаўцы нясуць адказнасць за свае планы. Рэпутацыя (Optogama – BNS) тут зараз важней за ўсё. Калі чалавек прадае ў абыход кампаніі, то складана сказаць, прадаваў ён наўпрост ці праз іншае літоўскае прадпрыемства», - сказаў прэзідэнт асацыяцыі ў інтэрв'ю радыё.

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) некалькі тыдняў таму паведаміў аб падазрэннях у тым, што грамадзянін Расіі, які мае часовы від на жыхарства ў Літве, арганізаваў пастаўкі высокатэхналагічнага абсталявання ў расійскія навукова-даследчыя інстытуты, якія працуюць у сферы прамысловасці абароны і бяспекі, а таксама ў іншыя звязаныя з імі структуры. Па дадзеных ДДБ, падчас расследаванняў падазрэнні прад'яўленыя 10 асобам, следчыя дзеянні праводзяцца ў Літве, Латвіі і Эстоніі.

Віленская кампанія Optogama вырабляе лазерныя крыніцы, аптычныя сістэмы і лазерныя аксэсуары. Па словах Фонду сацыяльнага страхавання Sodra, на прадпрыемстве працуюць 30 чалавек.

Паводле звестак Рэестравага цэнтра, адным з заснавальнікаў Optogama з'яўляецца грамадзянін Беларусі Мікалай Куляшоў, які раней з'яўляўся акцыянерам кампаніі. Раней лазеры Optogama шырока прадаваліся ў Расіі, дзе ў Санкт-Пецярбургу працавала кампанія LLS, якая ў цяперашні час сцвярджае, што з'яўляецца прадстаўніком Optogama у Расіі.

аз