Беларуская Служба

Канец БРЭЛЛ. Расія і Беларусь застануцца сам-насам з лішкам электраэнергіі

04.02.2025 10:01
Балтыйскія аператары электраперадачы адключаць электрасеткі Літвы, Латвіі і Эстоніі ад падкантрольнай Расіі сістэмы БРЭЛЛ.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: jachu666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Аператар польскай сістэмы перадачы электраэнергіі PSE праінспектаваў злучэнне LitPol Link паміж Польшчай і Літвой. Нагадваем, на бліжэйшую суботу запланаванае адключэнне краін Балтыі ад расійскай сістэмы БРЭЛЛ. Сеткі Літвы, Латвіі і Эстоніі будуць сінхранізаваныя з еўрапейскімі сістэмамі. Тэму працягвае карэспандэнт Каміль Залеўскі:



- Літоўскі энергетычны аператар Litgrid паведаміў, што праверку праводзіў верталёт. «Польскае абсталяванне дазваляе не толькі дэталёва ацаніць стан лініі, але і дазваляе хутка выяўляць незвычайную актыўнасць», - кажа кіраўнік Litgrid Рокас Масюліс.

Верталёт са спецыялізаваным абсталяваннем на борце ацаніў стан усёй інфраструктуры LitPol Link. Менавіта праз гэтую лінію, размешчаную паміж літоўскім Алітусам і польскім Элкам, электрасеткі краін Балтыі будуць сінхранізаваныя з Заходняй Еўропай. У сувязі з гэтым працэсам некалькі тыдняў таму ўлады ў Вільні ўзмацнілі ахову важных аб'ектаў, якія з'яўляюцца часткай крытычнай інфраструктуры Літвы.

IAR/аз

У Вільні паставілі гадзіннік, які адлічвае час да адключэння энергетычных сетак краін Балтыі ад сетак Беларусі і Расіі

31.10.2024 15:31
У Вільні адмысловы гадзіннік адлічвае час да адключэння электрасетак краін Балтыі ад Беларусі і Расіі. Літва, Латвія і Эстонія сінхранізуюць свае сістэмы з заходнееўрапейскімі сеткамі роўна праз 100 дзён.