Паштовая сістэма Беларусі атрымала новыя спісы асуджаных, якім забаронена перасылаць грошы.
Праблемы з адпраўкай сродкаў пачаліся прыкладна з 16 студзеня. Асуджаныя, якім яшчэ ў канцы снежня грошы даходзілі без перашкод, цяпер апынуліся ў «чорным спісе», піша Mayday.team.
Супрацоўнікі паштовых аддзяленняў не хаваюць, што спісы прыйшлі з Мінска і тычацца палітычных зняволеных.
Нагадаем, паводле падлікаў ПЦ «Вясна» зараз у Беларусі налічваецца 1230 вязняў сумлення.
эж