Беларуская Служба

Мінус 5,4 млрд долараў. Столькі за мінулы год склала адмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі

07.02.2025 12:37
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі падвёў вынікі знешняга гандлю таварамі ў мінулым годзе.
Ілюстрацыя Shutterstock/Roman Korotkov

Як паведамляецца, у 2024 годзе знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі склаў 86 027,2 млн. долараў. Да ўзроўню 2023 года з разліку ў бягучых цэнах абарот ён вырас на 3,7 працэнта.

Экспарт павялічыўся на 1,2% і дасягнуў узроўню 40 327,3 млн долараў. Імпарт рос прыкметна хутчэй (на 6,1%) і ў выніку склаў 45 699,9 млн долараў.

Адмоўнае сальда па выніках 2024 года было 5,372 млрд долараў.  Для параўнання: 2023 год краіна скончыла з адмоўным сальда больш за 3 млрд долараў.

belmarket.by/вх