Беларуская Служба

Святлана Алексіевіч: Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта фашызм

02.03.2025 08:10
Нобелеўская лаўрэатка прыехала на кніжны кірмаш у Вільні і ўзяла ўдзел у дыскусіі «Ці можа мастацтва быць дыпламатычным мостам?»
Святлана АлексіевічHendrik Schmidt/ PAP/DPA

На днях Святлана Алексіевіч сустрэлася з беларускай дыяспарай у Вільні. 1 сакавіка з пісьменніцай паразмаўляла кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінету Святлана Ціханоўская. Падчас сустрэчы палітык уручыла Алексіевіч Крыж Адраджэння – за шматгадовую працу, значны ўнёсак у нацыянальнае адраджэнне і развіццё Беларусі праз дзейнасць у сферы культуры.

Пасля гэтага нобелеўская лаўрэатка паехала на кніжны кірмаш, дзе ўзяла ўдзел у дыскусіі «Ці можа мастацтва быць дыпламатычным мостам?» Прамову Алексіевіч занатаваў карэспандэнт «Белсату».

«Мы, беларусы, цяпер апынуліся, бадай, у найцяжэйшым моманце нашай гісторыі. Тое, што адбываецца ў нас, гэта страшней за Сталіна. У нас гуманітарная катастрофа. Тое, што адбылося ў нас, калі мы не заўважылі, як гэта не заўважылі і ў Расіі, калі пасля эйфарыі свабоды, нібыта свабоды, у краіну стаў запаўзаць фашызм. Тое, што адбываецца ў Расіі, што адбываецца ў нас, – гэта фашызм», зазначыла Святлана Алексіевіч.

Крыніца: Belsat