Беларуская Служба

Расійская Федэрацыя адмаўляецца ад беларускіх грузавікоў

09.03.2025 16:12
Продажы грузавікоў "МАЗ" знізіліся на траціну.
 . .
Беларускія грузавікі. Ілюстрацыя. Фота: agat-group.com

У лютым 2025 года прадоўжылася зніжэнне продажу грузавых аўтамабіляў "МАЗ", вырабленых у Беларусі. Са звестак аналітычнага агенцтва "Аўтастат Інфа", аб'ём рэалізацыі гэтых аўто зменшыўся на 35% у параўнанні з лютым 2024 года. Калі летась за гэты месяц было прададзена 445 адзінак тэхнікі, то ў гэтым годзе паказчык склаў толькі 290 грузавікоў - паведамляе Хартыя'97.

Сітуацыя на рынку новых грузавых аўтамабіляў у Расіі агулам таксама пагоршылася. У лютым 2025 года продажы скараціліся на 46% у гадавой прапорцыі. Калі ў лютым 2024 года было рэалізавана 10 430 новых грузавікоў, то ў гэтым годзе - толькі 5 684.

Варта адзначыць, што падобная сітуацыя на расійскім рынку назіраецца і з беларускімі аўтобусамі. У студзені 2025 года ў РФ былі прададзены чатыры новыя аўтобусы Мінскага аўтамабільнага завода — у 21 раз менш, чым у тым жа месяцы 2024-га (84).

нг