Беларуская Служба

Музей гісторыі польскіх габрэяў Полін ладзіць анлайн-заняткі для дзяцей

08.05.2020 16:23
Удзельнікі онлайн-заняткі змогуць пазнаёміцца з пазнаёміцца з прысмаках габрэйскай кухні, габрэйскай музыкай, а таксама іўрытам.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: congerdesing/pixabay.com/CC0 Public Domain

Музей гісторыі польскіх габрэяў Полін запусціў новы праект, у рамках якога прапануе онлайн-заняткі. Іх удзельнікі змогуць пазнаёміцца з прысмакамі багрэйскай кухні, габрэйскай музыкай, а таксама іўрытам. Праект накіраваны для бацькоў і малых дзяцей. Тэмай першай онлайн-сустрэчы стане габрэйская кухня.

Мы будзем не толькі размаўляць, удзельнічаць у віктарынах, глядзець карціны. Мы будзем таксама варыць. Удзельнікі даведаюцца, што такое кімы, гефільте фіш (фаршыраваная рыба) або што такое кошерная кухня.

 - гаворыць Анна Чэрвіньска (Anna Czerwińsk) з музея Полін.

Онлайн-заняткі будуць праходзіць праз платформу Zoom. Удзел бясплатны, але рэгістрацыя абавязковая.

аз