Нацыянальны сімфанічны аркестр Польскага радыё (Narodowa Orkiestra Symfoniczna Polskiego Radia) пасля працяглага перапынку вяртаецца да канцэртаў ужывую. Пра гэта паведаміла дырэктар аркестра Эва Богуш-Мур.
На мінулым тыдні ў горадзе Катавіцы, дзе прапісаны адзін з найвядомейшых польскіх аркестраў, пачаліся рэпетыцыі. Першы канцэрт запланаваны на 11 чэрвеня. Музыканты выканаюць творы ў канцэртнай зале, аднак без гледачоў – за канцэртам можна будзе сачыць у рэальным часе ў Інтэрнэце.
Аркестр выканае творы Вольфганга Амадэя Моцарта, Дзмітрыя Шастаковіча, Міхаіла Глінкі ды іншых кампазітараў. Канцэртны сезон, перапынены эпідэміяй каранавіруса, музыканты закончаць 26 чэрвеня.
Падчас выступленняў на сцэне выканаўцы будуць утрымліваць дыстанцыю згодна з санітарна-эпідэміялагічнымі нормамі. Актуальна ў сядзібе аркестра адбываецца прыстасаванне залы да новых патрабаванняў для таго, каб канцэрты адбываліся з удзелам публікі.
Нацыянальны сімфанічны аркестр Польскага радыё быў заснаваны ў 1935 годзе. Пасля вайны аркестр быў адроджаны ў Катавіцах у 1945 годзе.
вс