Штогадовы музычны фестываль «Свята музыкі», які ва ўсім свеце праводзіцца 21 чэрвеня ў дзень сонцастаяння, накіраваны на папулярызацыю музыкі.
У Варшаве для «Свята музыкі» адкрыты сцэны ў залах Каралеўскага замка. У выкананні маладых зорак і стыпендыятаў Нацыянальнага дзіцячага фонду Польшчы ў Вялікай зале гучыць музыка Іагана Себасцьяна Баха, Георга Філіпа Тэлемана і Клода Дэбюсі.
Адметнасцю «Свята музыкі» з'яўляецца тое, што сцэна адкрыта для ўсіх віртуозаў, – гаворыць арганізатар імпрэзы ў варшаўскім Каралеўскім замку Аляксандра Бушта-Бонк:
-Гэтае мерапрыемства мы назвалі музычны «Гайд-парк па-каралеўску ». На гэтай сцэне могуць выступіць усе, хто прыйдзе ў Замак з уласным інструментам і самастойна падрыхтаванай праграмай.
Фестываль «Свята музыкі» быў заснаваны ў 1981, па ініцыятыве Марсэля Ляндоўскага, французскага кампазітара польскага паходжання. З тых часоў кожны год у першы дзень астранамічнага лета музычныя ўстановы па ўсёй Еўропе ў рамках гэтага свята ладзяць адкрытыя канцэрты. У цяперашні час больш за 100 краінаў і 340 гарадоў па ўсім свеце напрыканцы чэрвеня праводзяць жывыя выступы ў рамках Fête de la Musique.
IAR/эж