Нацыянальны музей у Варшаве.By Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=22382737
Карціна Яцэка Мальчэўскага (Jacek Malczewski) „Ля фартэпіяна” была ўрачыста перададзена ў Нацыянальны музей у Варшаве. Скрадзены падчас Другой сусветнай вайны твор мастацтва пасля амаль 80 гадоў восенню мінулага года з'явіўся ў адным з лонданскіх аўкцыённых дамоў.
Карціну ўдалося ідэнтыфікаваць дзякуючы подпісу мастака і музейнага нумару - паведаміла кіраўнік Аддзела рэстытуцыі культурных каштоўнасцей Агата Мадзэлеўска (Agata Modzelewska):
-Надпіс: Яцэк Мальчэўскі, Радам 1877 год. На карціне знаходзіцца таксама інвентарны нумар Нацыянальнага музея ў Варшаве і подпіс мастака.
У 1937 годзе Нацыянальны музей у Варшаве набыў карціну Яцэка Мальчэўскага, але не паспеў прэзентаваць яе публіцы. Карціна знікла падчас Другой сусветнай вайны, хутчэй за ўсё, падчас Варшаўскага паўстання.
У базе дадзеных ваенных страт Дэпартаментам рэстытуцыі культурных каштоўнасцей сабрана інфармацыя пра больш за 63 тысяч твораў мастацтва, якія зніклі падчас Другой сусветнай вайны ў Польшчы.
аз