З нагоды 100-й гадавіны Варшаўскай бітвы Польскае радыё рыхтуе спецыяльны альбом «1920. Бітва, якая выратавала Еўропу». На двух дысках апынуцца бясцэнныя ўспаміны ўдзельнікаў падзеі з 1920 году і гістарычна значныя прынагодныя выступы, звязаныя з Варшаўскай бітвай – гаворыць Войцех Барцікоўскі з Архіва Польскага радыё:
-Больш за ўсё мы хацелі, каб прамовілі ўдзельнікі падзеі. Такім чынам мы ўзялі матэрыялы з архіва Польскага радыё, але іх аўтарамі з’яўляецца Радыё Свабодная Еўропа. Гэта вельмі розныя запісы. Гэта Браніслаў Рагульскі, які ўдзельнічаў у апрацоўцы плану гэтага вырашальнага наступлення. Але для мяне самымі каштоўнымі з’яўляюцца словы звычайных жаўнераў, якія расказваюць пра штодзённы высілак, часамі і пра забаўныя сітуацыі.
На дысках апынуліся ўнікальныя запісы жаўнерскіх песень, а таксама ўзнагароджаны ў конкурсе Тэатру Польскага радыё гістарычны радыёспектакль «Рынграф». Альбом дапоўнены здымкамі з фронту і рэпрадукцыямі вядомых карцін, для якіх Варшаўская бітва стала натхненнем. Альбом паявіцца пад канец ліпеня.
ав