Сёння пачынаецца фестываль Warsaw Summer Jazz Days 2020. Гэта чатыры дні канцэртаў зорак і маладых джазавых адэптаў. З-за пандэміі каранавіруса выступы замежных выканаўцаў, такіх як Ліз Райт і Бранфорд Марсаліс, былі перанесены на наступны год. Аднак для аматараў джазу ў сталіцы будуць граць польскія джазмены. Першы канцэрт сёння ўвечары ў клубе „Стодола”.
Запланаваныя таксама 24 канцэрты маладых калектываў у гарадской прасторы, кажа дырэктар фестывалю Марыюш Адамяк (Mariusz Adamiak):
- Яны будуць выступаць на адкрытых, гэтак званых ангельскіх аўтобусах, якія ў фестывальныя дні будуць рухацца па вуліцах Варшавы. Гэткіх аўтобусаў будзе шэсць. Дзякуючы гэтаму жыхары сталіцы пачуюць атмасферу мерапрыемства. Дадаткова музыкі можна будзе паслухаць з баржы, якая будзе плаваць па Вісле ўздоўж бульвараў, у пятніцу ўвечары.
Усе канцэрты будуць транслявацца на You Tube і ў варшаўскіх сацыяльных медыях Summer Summer Jazz. З-за існуючых абмежаванняў, звязаных з эпідэміяй каранавіруса, месцы ў клубе „Стодола” будуць занятыя толькі ў палове. Фінал фестывалю запланаваны на 12 ліпеня.
аз