Конкурс ладзяць Музей гісторыі Польшчы ў супрацы з парталам historia.org.pl і Музеем Каралеўскія лазенкі. Ідэя конкурсу заключаецца ў тым, каб адзначыць разнастайныя ініцыятывы, звязаныя з папулярызацыяй польскай гісторыі, адзначыць арганізатараў, творцаў і ініцыятараў найцікавейшых гістарычных падзей у мінулым годзе.
Старшыня журы конкурсу, якое адбірала праекты ў фінал, прафесар Анджэй Шчэрскі падкрэслівае значэнне плебісцыту:
-Гэта конкурс, які падкрэслівае значэнне гісторыі. Гэта вялікая каштоўнасць, паколькі гэта вакол яе мы можам аб’ядноўвацца, будаваць супольнасць, дыскутаваць пра будучыню, але перш за ўсё пра сучаснасць. Чым з’яўляецца гісторыі Польшчы, як яна ўплывае на сённяшнія часы і як яна будзе ўплываць на нашую будучыню.
У катэгорыі «Падзея» ў галасаванні перамагло Святкаванне 100-годдзя Першага Сілескага паўстання, арганізаванага Музеем Сілескіх паўстанцаў у Свентахлавіцах. Найважнейшымі элементамі святкавання былі рэканструкцыя Бітвы за Галготу Гадоўску, мультымедыйны музычны спектакль ці выстава «Сілезія – дарога да незалежнай».
У катэгорыі «Выстава» больш за ўсё галасоў атрымала экспазіцыя «Добраахвотнік. Вітольд Пілецкі і яго місія ў Аўшвіц», падрыхтаваная Інстытутам салідарнасці і мужнасці імя Вітольда Пілецкага». Выстава была арганізаваная з нагоды адкрыцця прадстаўніцтва інстытуту ў Берліне.
У катэгорыі «Адукацыя і мультымедыя» самай цікавай была прызнаная інтэрнэт-старонка «Сілескія паўстанцы». На ёй знаходзяцца арыгінальныя матэрыялы, звязаныя з гісторыяй паўстанцаў.