Беларуская Служба

У Польшчы вяртаюцца вялікія імпрэзы

17.07.2020 10:00
У пленэры могуць бавіцца больш за 150 чалавек.
Стары горад Варшавыjackmac34/pixabay.com/CC0

З пятніцы ў творчых падзеях і канцэртах, арганізаваных на адкрытай прасторы, можа ўдзельнічаць больш, чым 150 чалавек, пры ўмове захавання прынцыпаў сацыяльнага дыстансавання і санітарнага рэжыму.

-Асноўнымі правіламі будуць прынамсі пяць квадратных метраў на аднаго чалавека. Ёсць абавязак захавання 2-х метраў адлегласці паміж удзельнікамі. Калі яна не будзе захаваная, то трэба абавязкова закрываць вусны і нос, – кажа прэс-сакратар Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Анна Боцян.

Месца для публікі павінны быць вызначаныя, а прасторы аддзеленая ад, напрыклад, мінакоў.

За апошнія суткі ў Польшчы выяўлены 353 выпадкі заражэння каранавірусам, 8 чалавек памерлі. 

ав