Беларуская Служба

Канцэрт зоркі чэшскай эстрады Гелены Вандрачковай распачне фестываль Sopot Classic

26.07.2020 16:08
Летняя атмасфера курорта і праграма, якая спалучае ў сабе класічны рэпертуар з больш лёгкімі творамі, безумоўна спрыяюць пашырэнню высокай музычнай культуры.
Гелена Вондрачкова ў студыі Польскага радыёFoto: A. Szozda/PR

Хелена Вандрачкова выступае ў нядзелю ўвечары ў сопацкай Лясной оперы, гэтым адкрываецца Х Міжнародны музычны фестываль Sopot Classic.

Фестываль, арганізаваны з 2011 года Польскай камернай філармоніяй Сопату, папулярызуе класічную музыку сярод людзей, якія штодня не з'яўляюцца сталымі наведавальнікамі філарманічных канцэртаў. Летняя атмасфера курорта і праграма, якая спалучае ў сабе класічны рэпертуар з больш лёгкімі творамі, безумоўна спрыяюць пашырэнню высокай музычнай культуры.

«Традыцыйна мы адкрываем фестываль тэматычным вечарам, прысвечаным культуры абранай краіны. На гэты раз выбар паў на Чэхію», – кажа мастацкі кіраўнік Sopot Classic Войцех Райскі:

-Па традыцыі першая частка канцэрту складаецца з твораў класічнай музыкі. Сёння гэта будуць самыя прыгожы чэшскія творы і таксама некалькі оперных арыяў Дворжака і Сметаны ў выкананні вядомых польскіх салістаў. У другой частцы канцэрту мы запрасілі спадарыню Вандрачкову, якая на працягу доўгіх гадоў звязана з Сопатам. Яна любіць Сопат, а Сопат любіць яе. І тут мы будзем выконваць абсалютна лёгкую музыку.

Гелена Вандрачкова будзе спяваць у суправаджэнні Польскай камернай філармоніі Сопату, а таксама ўласнага гурта Charlie Band.

Х Міжнародны музычны фестываль Sopot Classic працягнецца да 1 жніўня, у яго праграме таксама канцэрты польскай музыкі і гала-канцэрт, які ўвянчае выступ мексіканскага тэнара Роланда Вільясона.      

IAR/эж