Беларуская Служба

У Кракаве развітаюцца з Эвай Дэмарчык

26.08.2020 10:03
Вядомая польская спявачка памерла 14 жніўня ва ўзросце 79 гадоў.
Эва ДэмарчыкPAP/Łukasz Gągulski

Сёння на Ракавіцкіх могілках у Кракаве будзе пахаваная вядомая польская спявачка Эва Дэмарчык.

„Яна была выдатнай і бескампраміснай артысткай, якая заўсёды дабівалася свайго”, - так Дэмарчык успамінае журналістка Першай праграмы грамадскага Польскага радыё Марыя Шаблоўска.

Эву Дэмарчык называлі „чорным анёлам” польскай песні. Яна была адной з самых выдатных польскіх сцэнічных асоб. Апошні канцэрт Дэмарчык дала ў канцы 1999 года, а пасля 2000 года цалкам адмовілася ад публічнага жыцця, успамінае Марыя Шаблоўска.

- Я заўсёды пераконвала яе вярнуцца на сцэну. Аднак яна адказвала, што са сцэны сказала ўсё, што планавала сказаць. Можа такім чынам адбылося, паколькі яна настолькі эмацыйна перажывала свае выступленні. Яна імкнулася да дасканаласці, была вялікай артысткай, але і ўпартым чалавекам, які заўсёды дабівалася свайго. Мы будзем вельмі сумаваць па яе.

Жалобная цырымонія пачнецца а 14-й гадзіне і будзе мець свецкі характар. Эва Дэмарчык праславілася сваімі вакальнымі інтэрпрэтацыямі вершаў: Лесмяна, Тувіма, Бачыньскага і Гётэ. Вельмі папулярнымі былі ейныя песні: „Карусель з Мадоннам”, „Рэбека” і „Гранд Вальс Брыльянт”.

Эва Дэмарчык памерла 14 жніўня ва ўзросце 79 гадоў.

аз