Песня «Муры» Яцэка Качмарскага стаў гімнам пратэстоўцаў. Па ініцыятыве Onet быў запісаны музычны кліп, які выказвае падтрымку грамадзянам Беларусі. У праект запрошаныя артысты як з Польшчы, так і з Беларусі, якія разам выканалі гэты незвычайны твор у дзвюх моўных версіях.
«Кліп на песню «Муры» ў выкананні мастакоў з Польшчы і Беларусі павінен стаць нашым голасам салідарнасці, падтрымкі, гатоўнасці, адзінства сэрца і неабходнасці змагацца за ўсё, што сёння для Беларусі найбольш важна», – піша партал.
Акрамя ўдзелу Onet, праект узнік пры падтрымцы Ілоны Карпюк, полькі беларускага паходжання, вакалісткі гурту Ilo&Friends.
- Мая роля ў гэтым праекце была двайная. З аднаго боку запісаць свой варыянт песні і перадаць некалькі фразаў для супольнага праекту. З другога боку папрасіць у беларускіх сяброў, каб таксама праспявалі некалькі гэтых, важных для нас палякаў і беларусаў, радкоў.
У кліпе паяўляюцца творцы з Беларусі, якія здаўна неабыякавыя да працэсу перамен у Беларусі, а іх музыка неад’емна звязана з культурніцкім маніфестам, які гаворыць пра павагу да культуры, мовы, краіны і народу. Гэта музыкі розных пакаленняў: Уладзімір Казлоў, Зміцер Вайцюшкевіч і Станіслаў Мытнік, гурт Akute.
Сярод польскіх артыстаў, якія прынялі ўдзел у праекце: Яраслаў Гугала, Філіп Лабадзіньскі, Каміль Павэлскі, Ilo&Friends, Sound’n Grace, Тадэвуш Сайбэрт, Carmell, Галіна Млынкова і Лукаш Заграбэльны.
ав