Беларуская Служба

Прэм'ер Матэвуш Маравецкі: Трэба спыніць будаўніцтва Nord Stream 2

09.09.2020 10:25
Кіраўнік польскага ўрада спадзяецца, што Германія ўрэшце зразумее, што Nord Stream 2 мае антыеўрапейскі характар.
-  .
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.PAP/Radek Pietruszka

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў у эфіры Першай праграмы Польскага радыё, што рэакцыя Германіі на атручэнне Аляксея Навальнага і дзеянні расійскіх службаў павінна быць больш жорсткая і прывесці да спынення будаўніцтва газаправоду Nord Stream 2.

Кіраўнік польскага ўраду падкрэсліў, што „гэты газаправод умацоўвае пазіцыю Расіі і дапамагае прэзідэнту Уладзіміру Пуціну нарошчваць ваенны патэнцыял і запалохаць іншыя дзяржавы”:

- Я спадзяюся, што гэты будзільнік зазваніў гучна і Германія ўрэшце зразумее, што гэта праект накіраваныя супраць Еўропы і супраць свабоды з мэтай падтрымкі дыктатуры, якая жорстка душыць імкненне да свабоды, на гэты раз беларускага народу.

Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што спроба атруціць Аляксея Навальнага - аднаго з лідараў расійскай апазіцыі - гэта нешта надзвычайнае. У гісторыі апошніх гадоў гэта акт наймацнейшы ўдару па дэмакратычнай апазіцыі ў Расіі, лічыць кіраўнік польскага ўрада.

аз