Намеснік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Яраслаў Сэлін ацаніў, што крытыка амерыканцамі камісіі па расійскіх уплывах у Польшчы вынікае з непаразумення.
Міністэрства замежных спраў ЗША выказала заклапочанасць, што прынятыя пастановы могуць быць выкарыстаны для ўмяшання ў свабодныя выбары ў Польшчы.
Яраслаў Сэлін у эфіры Польскага радыё сказаў, што каб развеяць гэтыя страхі, дастаткова прачытаць акт.
«Ён не з'яўляецца антыканстытуцыйным. Тыя асобы, якія будуць пазначаны камісіяй як тыя, хто не павінен мець пэўных паўнамоцтваў, маюць права звярнуцца ў суд», – падкрэсліў намеснік міністра.
«Урад ЗША занепакоены прыняццем польскімі ўладамі новых законаў, якімі могуць злоўжываць для ўмяшання ў свабодныя і справядлівыя выбары ў Польшчы», – напісаў прэс-сакратар Дзярждэпартамента Мэцью Мілер у заяве, апублікаванай Міністэрствам замежных спраў ЗША.
Ён дадаў, што Злучаныя Штаты падзяляюць асцярогі, выказаныя многімі назіральнікамі, што законапраект аб стварэнні камісіі па расследаванні ўплыву Расіі ў Польшчы можа быць выкарыстаны для блакавання без адпаведных юрыдычных працэдур кандыдатур апазіцыйных палітыкаў.
«Мы заклікаем польскі ўрад задбаць, каб закон не перашкаджаў выбаршчыкам галасаваць за кандыдатаў па свайму выбару, і каб ён не выкарыстоўваўся і не злоўжываў такім чынам, каб паўплываць на ўспрыманне легітымнасці выбараў», – гаворыцца ў паведамленні Дзярждэпартамента ЗША.
яс