Еўракамісія плануе аднавіць пытанне прымусовай рэлакацыі мігрантаў у краіны ЕС, а калі дзяржавы будуць пратэставаць Брусель абмяркуе выплату 22 тысяч еўра на аднаго мігранта, паведаміла Польскае агенцтва друку PAP.
«Такім чынам Еўракамісія падказвае сабе, якім чынам збудаваць у Польшчы антыеўрапейскія настроі», – каментуе намеснік міністра ўнутраных спраў Мацей Вонсік (Maciej Wąsik).
- Польскі ўрад рашуча заяўляе, што не дае згоды на прымусовую рэлакацыю ў Польшчу ніякіх мігрантаў. Мы рэалізуем цвёрдую палітыку на нашай мяжы з Беларуссю. Мы ўклалі аграмадныя сродкі, аднак не атрымалі адэкватнай падтрымкі Еўракамісіі. Мы рэкамендуем краінам, якія знаходзяцца на вонкавых межах ЕС ажыццяўляць падобную палітыку.
Мацей Вонсік прыгадаў, што так як Польшча паставіла плот на мяжы з Беларуссю, падобны бар'ер збудавалі Грэцыя, Фінляндыя і Венгрыя.
яс