У пяніцу, 2 чэрвеня ў Таронта адбылася сустрэча прэм’ер-міністра Канады Джасьціна Трудо з яго польскім калегам Матэвушам Маравецкім. Пасля перамоваў прэм'ер Канады заявіў, што Польшча і Канада маюць моцны альянс у НАТА. Канадаскі палітык падкрэсліў, што абедзве краіны моцна падтрымліваюць Украіну ў палітычным і ваенным плане праз пастаўкі неабходнага абсталявання для барацьбы з расійскай агрэсіяй.
Прэм’ер-міністр Канады Джасьціна Трудо нагадаў, што польскія і канадскія вайскоўцы нясуць службу разам у баявой групе НАТО ў Латвіі. Прэмʼер Канады падкрэсліў, што Польшча і Канада супрацоўнічаюць у многіх галінах:
-Мы назіраем эканамічныя змены ў адказ на жорсткасць Пуціна, на выкарыстанне ім энергіі ў якасці зброі. Гэта актуальнае пытанне для Польшчы і еўрапейскіх краін. Краіны-аднадумцы па ўсім свеце працуюць разам, каб будаваць стабільныя адносіны з партнёрамі дзеля стварэння ўстойлівых ланцугоў паставак. Гаворка ідзе аб энергетычнай бяспецы, а таксама аб будучых эканамічных магчымасцях і нулявых выкідах. Канада гатова забяспечыць свет энергіяй, неабходнай для пераходу да нулявога выкіду вугляроду.
Прэмʼер-міністр Канады Джасцін Трудо разам з прэмʼер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім, прэмʼер-міністрам канадскага штату Антарыё Дугам Фордам і прадстаўнікамі канадскай энергетыкі наведалі пляцоўку ў Антарыё, дзе будзе пабудаваны першы ў свеце невялікі модульны ядзерны рэактар. У яго будаўніцтве задзейнічаныя і палякі. Рэактар будзе пабудаваны да 2028 года, яго магутнасць 300 мегават.
iar/эж