Дарадца-каардынатар начальніка Генеральнага штаба Войска Польскага генерал Яраслаў Грамадзіньскі заявіў, што камандаванне Еўракорпусам будзе вялікай і важнай задачай. Генерал выказаў надзею, што ён і яго падначаленыя змогуць справіцца з гэтай задачай найлепшым чынам. На пасаду камандуючага Еўракорпуса генерал уступіць 29 чэрвеня.
Генерал Яраслаў Грамадзіньскі падкрэсліў, што камандаванне такой шматнацыянальнай ваеннай структурай хуткага рэагавання стане вялікім досведам:
- Еўракорпус складаецца з шасці рамачных дзяржаў: ФРГ, Францыя, Іспанія, Бельгія, Люксембург, і вось зараз далучылася Польшча. Мы з'яўляемся адзінай краінай усходняга фланга, так званай маладой Еўропы, я называю гэта «маладымі ваўкамі», і трэба паказаць, на што мы здольныя. Еўракорпус у сувязі з сітуацыяй ва Украіне атрымаў заданне большай інтэграцыі з НАТА.
Яраслаў Грамадзінскі раней адказваў за стварэнне 18-й механізаванай дывізіі. У цяперашні час ён служыць у Міжнароднай групе дапамогі Украіне ў Вісбадэне (ФРГ), дзе разам з амерыканскімі вайскоўцамі адказвае за навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў.
Польшча далучылася да Еўракорпуса ў 2022 года. Еўрапейскі корпус створаны для хуткага рэагавання ў выпадку крызісных сітуацый, у тым ліку для гуманітарных, міратворчых і ратаўнічых місій, а яго штабкватэра знаходзіцца ў Страсбургу.
iar/эж