З панядзелка па сераду віцэ-прэм’ер міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак ажыццяўляе візіт у Паўднёвую Карэю. У гэтым часе ён плануе сустрэнецца, між іншым, з міністрам абароны Паўднёвай Карэі, міністрам, адказным за праграму абаронных закупак, а таксама з намеснікам галоўнага дарадцы па бяспецы згаданай краіны. Палітыкі абмяркуюць пашырэнне вайсковага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Паўднёвай Карэяй.
У сераду, 7 чэрвеня, у KAI Factory віцэ-прэм'ер Блашчак возьме ўдзел у афіцыйным заканчэнні зборкі першага самалёта FA-50 Fighting Eagle па кантракце для Польшчы. Ён таксама будзе назіраць за агнявой падрыхтоўкай з выкарыстаннем рэактыўных артылерыйскіх сістэм K239 Chunmoo і K9.
IAR/аз