Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы да НАТА: На размяшчэнне расійскай атамнай зброі ў Беларусі мы павінны адказаць разам

06.06.2023 17:12
Прэзідэнт Анджэй Дуда адзначыў, што бяспецы ўсходняга флангу НАТА пагражае расійская агрэсія супраць Украіны і дзеянні рэжыму Лукашэнкі. 
    , 6  2023 .
Саміт «Бухарэсцкай дзявяткі» у Браціславе, 6 чэрвеня 2023 г. Фота: PAP/Marcin Obara

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на саміце «Бухарэсцкай дзявяткі» (Польшча, Славаччына, Чэхія, Румынія, Балгарыя, Вугоршчына і балтыйскія рэспублікі), які праходзіць у сталіцы Славакіі, у Браціславе, заявіў краіны-удзельніцы гэтага фармату павінны прыкласці ўсе намаганні, каб бяспека ўсходняга флангу НАТА і Украіны займала важнае месца ў палітычным парадку дня Паўночнаатлантычнага альянсу.

Анджэй Дуда адзначыў, што бяспецы ўсходняга флангу НАТА пагражае расійская агрэсія супраць Украіны і дзеянні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі:

-Гібрыдныя атакі на нашых межах, выкарыстанне беларускіх баз для нападаў на Украіну ці рашэнне аб размяшчэнні расійскай ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі – гэта выклікі, на якія мы павінны адказаць разам. Менавіта таму мы павінны зрабіць усё, каб бяспека ўсходняга флангу НАТА і Украіны займала важнае месца ў палітычным парадку дня ўсіх членаў НАТА.

Прэзідэнт Польшчы таксама згадаў аб маючым адбыцца саміце Паўночнаатлантычнага альянсу ў Вільне, на якім паводле Анджэя Дуды, павінны быць вызначана «дакладную перспектыву сяброўства Украіны ў НАТА».

iar/эж

ISW: размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі не будзе азначаць эскалацыю канфлікту

26.05.2023 12:06
Размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі не будзе азначаць эскалацыі канфлікту, мяркуюць у Інстытуце даследаванняў вайны.

«Лукашэнка разумее, што лепш стаяць з боку, чым наўпрост ангажавацца ў вайну»

01.06.2023 12:08
Лукашэнка разумее, што лепш стаяць з боку, чым наўпрост ангажавацца ў вайну супраць Украіны, мяркуе эксперт па пытанняў Цэнтральнай Еўропы. Лукашэнка хоць і падтрымлівае агрэсію Расіі супраць Украіны, то робіць усё, каб не выслаць туды свае войскі.