Беларуская Служба

Палякі надалей хочуць дапамагаць украінцам, але ў іншай форме – сацапытанне

14.06.2023 16:25
Праз год пасля нападзення Расіі на Украіну часовы прытулак у Польшчы атрымаў амаль 1 млн грамадзян Украіны, галоўным чынам дзеці і жанчыны.
Польшча прыняла некалькі мільёнаў уцекачоў з Украіны shutterstock.com

Палякі надалей хочуць дапамагаць украінцам, але ў іншай форме, вынікае з апытання грамадскай думкі, праведзенага лабараторыяй LAB Варшаўскага ўніверсітэту і Варшаўскай эканамічна-гуманітарнай акадэміі. Даследаванне датычыла ўкраінскіх бежанцаў і мігрантаў, якія знаходзяцца ў Польшчы.

85% рэспандэнтаў лічаць, што бежанцам з Украіны надалей неабходна дапамагаць, але ў меншай ступені і ў іншай форме. Колькасць рэспандэнтаў, якія лічаць, што ўкраінскім уцекачам трэба дапамагаць у кожнай форме, зменшылася з 62% да 42% у параўнанні з апытаннем, праведзеным у студзені бягуча года. Пры гэтым 25% удзельнікаў апытання мяркуе, што Польшча не павінна несці дапамогі ўкраінскім уцекачам. 60% рэспандэнтаў лічыць, што ўкраінцы атрымліваюць празмерную сацыяльную дапамогу, а 50% апытаных мяркуе, што ўцекачы не павінны атрымліваць дапамогі ад польскай дзяржавы.

Упраўленне па справах іншаземцаў Польшчы паведаміла, што праз год пасля нападзення Расіі на Украіну 24 лютага 2023 года часовы прытулак у Польшчы атрымаў амаль 1 млн грамадзян Украіны, галоўным чынам дзеці і жанчыны. Агулам на люты 2023 года дазвол на пражыванне ў Польшчы мела 1 млн 400 тыс. украінскіх грамадзян.

вс


«Паведамленні пра тое, што беларусы і ўкраінцы атрымліваюць польскую пенсію пасля мінімальнага стажу працы, з’яўляюцца маніпуляцыяй»

10.06.2023 10:44
«З’яўленне ў польскім грамадстве меркавання, што да палякаў уласная ж дзяржава адносіцца горш, чым да грамадзян іншых краін, гэта адна з мэтаў расійскай прапаганды».