Польскі афіцэр, генерал рода войск (генерал-палкоўнік паводле беларускай наменклатуры – рэд.) Яраслаў Грамадзіньскі (Jarosław Gromadziński) 29 чэрвеня ўзначаліць Еўрапейскі корпус – тактычнае аб’яднанне ўзброеных сіл краін Еўрапейскага Cаюза, створанае ў 1992 годзе. Яго штаб-кватэра знаходзіцца ў французскім Струсбурзе.
Сёння дакументы, датычныя прызначэння, генералу Грамадзіньскаму ўручыў міністр нацыянальнай абароны Польшчы, віцэ-прэм'ер Марʼюш Блашчак.
Да гэтага генерал Грамадзіньскі служыў у нямецкім Вісбадэне ў Міжнародным корпусе дапамогі Украіне, дзе разам з амерыканскімі вайскоўцамі адказваў за падрыхтоўку ўкраінскіх салдат.
Польшча далучылася да Еўракорпуса ў 2022 года. У яго склад уваходзяць, акрамя падраздзяленняў польскіх узброеных сіл, вайскоўцы з Германіі, Францыі, Іспаніі, Бельгіі, Люксембурга, Італіі, Грэцыі, Турцыі і Румыніі. Еўрапейскі корпус створаны для хуткага рэагавання ў выпадку крызісных сітуацый, у тым ліку для гуманітарных, міратворчых і ратаўнічых місій.
52-гадовы генерал рода войск Яраслаў Грамадзіньскі – дасведчаны польскі афіцэр, выпускнік польскіх і замежных вайсковых ВНУ. Менавіта ён стварыў з нуля новае тактычнае злучэнне Войска Польскага – 18-ю Механізаваную дывізію, якую называюць «Жалезнай дывізіяй».
вс