Мы назіраем відавочнае павелічэнне колькасці спроб нелегальнага перасячэння мяжы, паведаміла прэс-сакратар Памежнай службы падпалкоўнік Анна Міхальска. Памежная служба чакае магчымых правакацый у сувязі з запланаваным на ліпень самітам НАТА ў Літве і фестывалем «Славянскі базар» у Віцебску.
Паводле звестак Памежнай службы, практычна кожны дзень польскую мяжу спрабуюць нелегальна перасекчы групы з каля 100 мігрантаў. Гэта нязменна маладыя людзі, грамадзяне пераважна афрыканскіх і азіяцкіх краін.
Польская памежная служба паведамляе пра пачатак новага этапу міграцыйнага ціску. Польскія функцыянеры звязваюць гэта са зменай на пасадзе кіраўніка Памежнай службы Беларусі. У канцы траўня на гэтую пасаду быў прызначаны Канстанцін Маластаў, якому, паводле польскіх службаў, было даручана ўзмацніць міграцыйны ціск.
«Пра спробы дэстабілізацыі мяжы літоўскія службы папярэджвалі ўжо нейкі час таму», – паведаміла Анна Міхальска.
Яна звярнула ўвагу, што ўзмацненне міграцыйнага ціску суправаджаецца ростам агрэсіі з боку мігрантаў. Сёлета яны ўжо пашкодзілі 13 аўтамабіляў.
Як паведамляюць памежнікі, сёлета адбылося ўжо амаль 13 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння мяжы, у той час як летась менш за 16 тыс. У мінулым годзе за пасобніцтва былі затрыманыя 400 чалавек. Сёлета гэтая лічба ўжо перавышаная.
PAP/аз