Беларуская Служба

У Польшчы быў затрыманы чэх, якога на радзіме абвінавацілі ў падтрымцы тэрарызму

15.11.2023 12:01
«Мужчына быў перакананы, што за межамі Чэхіі зможа паспяхова схавацца ад праваахоўных органаў», – паведаміла паліцыя.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы быў затрыманы грамадзянін Чэхіі, якога шукалі за падтрымку і прапаганду тэрарызму, паведаміла Галоўная камендатура паліцыі. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай. Яму пагражае экстрадыцыя.

Грамадзянін Чэхіі Томаш Ч., раней быў прысуджаны чэшскім правасуддзем да 5,5 года пазбаўлення волі за падтрымку і прапаганду тэрарызму. Мужчына хаваўся ад праваахоўных органаў, таму супраць яго быў выдадзены еўрапейскі ордэр на арышт.

Польскія паліцыянты затрымалі яго ўчора вечарам у Любліне.

«Мужчына быў вельмі здзіўлены і перакананы, што за межамі Чэхіі зможа паспяхова схавацца ад праваахоўных органаў», – паведаміла паліцыя.

IAR/аз