Беларуская Служба

Еўракамісія крыху зніжае эканамічныя прагнозы для Польшчы на бягучы год

15.11.2023 13:54
У сваю чаргу прагнозы Еўракамісіі на будучыню застаюцца без зменаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле найноўшых прагнозаў Еўракамісіі польская эканоміка сёлета вырасце на 0,4 працэнта, то бок на 0,3 працэнта менш, чым Брусель прагназаваў у траўні. Прагнозы для Польшчы на наступны год не памяняліся, то бок ВУП у Польшчы павінен павялічыцца на 2,7 працэнта. За два гады – на 3,2 працэнта.

У аналізе адносна Польшчы, эксперты Еўракамісіі пісалі, што пасля запаволення ў гэтым, наступным і праз два гады ў Польшчы чакаецца паскарэнне эканамічнага росту, якое будзе падтрымлівацца спажываннем, далейшым развіццём інвестыцый і добрымі вынікамі экспарту.

Чакаецца, што інфляцыя знізіцца з больш чым 11 працэнтаў у гэтым годзе да 6,2 працэнта ў наступным. За два гады яна павінна складаць 3,8 працэнта.

IAR/аз