Беларуская Служба

Сёлета эканамічны рост у Польшчы паскорыцца – эксперты PKO Bank Polski

02.01.2025 17:01
На думку эканамістаў, у бягучым годзе інвестыцыі вырастуць на больш за 8 працэнтаў.
Ілюстрацыйнае фотаgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рост эканомікі ў бягучым годзе паскорыцца - прагназуюць эксперты. Па словах эканамісткі PKO Bank Polski Марты Пэткі-Загаеўскай(Marty Petki Zagajewskiej), паскарэнне па-ранейшаму будзе абумоўлена ўнутраным попытам:

- Моцны рынак працы дазволіць на рост спажывання, паводле нас, на ўзроўні 3,5 працэнта. З другога боку, польская эканоміка будзе эфектыўна выкарыстоўваць паступленне еўразвязаўскіх сродкаў, якіх у 2025 годзе павінна быць удвая больш, чым у 2024. Гэта будзе імпульс для выразнага росту інвестыцыйнай актыўнасці. Паводле нас, інвестыцыі вырастуць на больш за 8 працэнтаў.

Больш за тое, ёсць шанец на нармалізацыю на рынку працы - рост заробкаў зноў будзе адназначным, а беспрацоўе застанецца рэкордна нізкім.



На думку эканамістаў PKO Bank Polski, з вясны можна чакаць, што Нацбанк знізіць працэнтныя стаўкі.

IAR/аз

Абмежаванне наплыву прадуктаў харчавання звонку ЕС - прыярытэт Польшчы падчас старшынства ў ЕС у 2025 г.

31.12.2024 12:10
Вялікая ўвага будзе адведзена на знешнія адносіны ЕС з паўднёваамерыканскімі краінамі МЕРКАСУР і з Украінай.

Міністэрства фінансаў Польшчы вызначае найважнейшыя выклікі, якія стаяць перад эканомікай ЕС

31.12.2024 13:20
Да нядаўняга часу Еўрапейскі Саюз з'яўляўся эканамічным лідарам у свеце, цяпер супольнасць сутыкаецца з сур'ёзнымі праблемамі.