Беларуская Служба

Колькасць самагубстваў у Польшчы знізілася больш чым на сем працэнтаў

20.01.2025 14:00
Гэта першае такое вялікае падзенне за дзесяцігоддзе.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.kalhh/pixabay.com/CC0 Public Domain

Быў прадстаўлены даклад «Самагубствы і спробы суіцыду ў Польшчы ў 2020-2024 гадах паводле дадзеных Галоўнага ўпраўлення нацыянальнай паліцыі».

Летась жыццё самагубствам скончылі 4845 чалавек, што на 388 менш, чым годам раней. Як адзначыла віцэ-старшыня Польскага таварыства суіцыдалогіі доктар Гальшка Віткоўска, гэта істотная розніца:

- Гэта важна. Упершыню ў нас колькасць самагубстваў упала ніжэй за 5 тысяч. Гадамі гэта было каля ці больш за 5 тысяч. Калі паглядзець на 2014 год, то там было 6165 самагубстваў, 2024 - 4845. Гэта змяншэнне на 20%, калі паглядзець на гэты час.

Летась жыццё самагубствам скончылі 127 чалавек ва ўзросце да 19 гадоў, з іх 72 юнакі і 55 дзяўчат. Гэта таксама менш, чым у 2023 годзе, калі гэта было 145 дзяцей і падлеткаў.

Аднак павялічылася колькасць спроб суіцыду. У 2024 годзе іх было 10 154 супраць 9 585 годам раней.

ав