Беларуская Служба

Еўракамісія выдзеліць 500 мільёнаў злотых на навучанне ўкраінскіх дзяцей у польскіх школах

20.01.2025 17:11
Паводле ацэнак Міністэрства нацыянальнай адукацыі, такіх вучняў не менш за 30 тысяч.
ШколаTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пакет дапамогі для інтэграцыі ўкраінскіх студэнтаў у польскіх школах агучыла выканаўчая віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Раксана Мінзату. Пакет уключае ў сябе, сярод іншага, 96 мільёнаў еўра ад Еўрапейскага сацыяльнага фонду і 20 мільёнаў еўра ад урада Польшчы. Ён будзе выкарыстоўвацца ў тым ліку для найму міжкультурных асістэнтаў, падрыхтоўкі настаўнікаў і паляпшэння псіхалагічнай дапамогі.

Грошы на навучанне ўкраінскіх вучняў у польскіх школах будуць пералічвацца праз праграму FERS, гэта значыць Еўрапейскі фонд сацыяльнага развіцця на 2021-2027 гады.

ав