Дактары ўніверсітэцкай клінічнай бальніцы ва Вроцлаве правялі рэкордную колькасць трансплантацый у 2024 годзе: было перасаджана 49 сэрцаў, 59 нырак і 46 рагавіц вока.
Доктар Раман Пшыбыльскі, кардыяхірург, які зрабіў больш за 400 трансплантацый сэрца, адзначыў, што пацыенты з цяжкімі пашкоджаннямі сэрца могуць аднавіць здароўе з дапамогай гэтай аперацыі.
Універсітэцкая клінічная бальніца ў Вроцлаве з'яўляецца лідарам у дзіцячай транспланталогіі.
Дактары агулам правялі тут амаль 1900 трансплантацый касцявога мозгу. У канцы 2024 г. праф. Кшыштаф Калвак і яго каманда правялі першую ў Польшчы генную тэрапію дзіцяці з прыроджаным імунадэфіцытам, што ёсць прарывам у сусветным маштабе.
Для пажылых пацыентаў, часта старэйшых за 80 гадоў, трансплантацыя рагавіцы — гэта шанец захаваць зрок і, такім чынам, незалежнасць.
У Польшчы амаль 2 тысячы чалавек чакаюць трансплантацыі органаў. Найбольшай колькасці з якіх патрэбна здаровая нырка. У спісе чакання на перасадку рагавіцы вока стаяць больш за 3400 чалавек.
PAP/вх