Беларуская Служба

У Польшчы праходзіць 4-ы кангрэс Устойлівага развіцця

29.01.2025 14:23
Эксперты абмяркуюць, сярод іншага, стратэгію дасягнення мэт нулявых выкідаў, абвешчанай Еўрасаюзам. 
Ілюстрацыйны здымакhttps://oesg.pl/

На сённяшнім мерапрыемстве адбудзецца 7 панэльных дыскусій, у тым ліку выступяць спецыяльныя госці.

Эксперты абмяркуюць, сярод іншага, правы чалавека ў Еўропе і ва ўсім свеце, супрацоўніцтва паміж бізнесам і Трэцім сектарам, спрэчкі вакол роўных правоў і стратэгіі дасягнення мэт нулявых выкідаў. Падчас кангрэса асаблівая ўвага будзе ўдзелена пытанням спрашчэння рэгламентаў ESG, аб'яўленых прадстаўнікамі Еўракамісіі.

Традыцыяй ESG Congress - Europe з'яўляюцца спецыяльныя даклады ў СМІ, прысвечаныя тэматыцы ўстойлівага развіцця. Падчас чацвёртага выпуску кангрэса адбудзецца прэм'ера медыйнага дакладу «ESG у СМІ, ці сацыяльныя і карпаратыўныя праблемы застаюцца ў цені натульнага асяроддзя?». Даклад накіраваны на тое, каб паказаць, як СМІ фармуюць наша разуменне ўстойлівага развіцця.

Адным з медыя партнёраў мерапрыемства з'яўляецца Польскае радыё.

ПР/юл