Беларуская Служба

Усё больш дзяцей лічaць, што настаўнікі не паважаюць іх правоў, справаздача ЮНІСЕФ

30.01.2025 19:01
71 працэнт дзяцей заяўляюць, што стрэс у школе з'яўляецца прычынай іхнага дрэннага эмацыйнага стану.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. PDPics/pixabay.com/CC0 Public Domain

Усё больш дзяцей лічaць, што настаўнікі не паважаюць іх правоў, а ў школах усё менш вучаць аб правах дзяцей, вынікае з апошняй справаздачы, падрыхтаванай ЮНІСЕФ «Правы дзіцяці ў Польшчы 2024».



Дзеці і падлеткі лічаць, што не маюць ніякага ўплыву на справы, звязаныя з іх паўсядзённым функцыянаваннем у школе і не адчуваюць патрэбы ў грамадскай дзейнасці. Існуюць таксама адрозненні ва ўспрыманні адных і тых жа пытанняў дзецьмі і дарослымі, кажа генеральны дырэктар ЮНІСЕФ Польшча Рэната Бэм.

«Гэта разыходжанне велізарнае. Нават з улікам пытання, звязанага з эмацыйным станам дзяцей. 71 працэнт дзяцей заяўляюць, што стрэс у школе з'яўляецца прычынай гэтага дрэннага эмацыйнага стану, а настаўнікі, быццам бы, не заўважаюць гэтай праблемы», - дадала Рэната Бэм.



Эксперт ЮНІСЕФ Польшча Эва Яраш лічыць, што змены неабходныя, каб дапамагчы дзецям паверыць у сябе і ў свае магчымасці: «Сітуацыя не выглядае найлепш, таму я мяркую, што нам проста трэба правільна і надзейна рэалізаваць некаторыя дзеянні», - кажа эксперт.

Яна папярэджвае, што без зменаў нам пагражае пагаршэнне псіхасацыяльнага стану дзяцей і падлеткаў.



Даклад быў заснаваны на даследаванні, праведзеным Інстытутам рынкавых і сацыяльных даследаванняў у кастрычніку і лістападзе 2024 года. У даследаванні прынялі ўдзел навучэнцы дзяржаўных школ ва ўзросце 12-17 гадоў, іх бацькі і настаўнікі.

IAR/аз