Беларуская Служба

Мэблевая прамысловасць у Польшчы змагаецца з усё новымі праблемамі

12.03.2025 07:49
Моцная пазіцыя злотага і перспектыва амерыканскіх мытаў на тавары з Еўрасаюза выклікаюць хваляванне ў вытворцаў мэблі ў Польшчы.
Мэблевая прамысловасць у Польшчы змагаецца з усё новымі праблемаміShutterstock/SviatlanaLaza

Колькасць заказаў падае, і за апошнія два гады ў мэблевай прамысловасці страцілі працу больш за 20 тысяч чалавек.

Вытворчыя выдаткі павялічваюць цэны на энерганосьбіты для сектара прамысловасці, якія з'яўляюцца сярод самых высокіх у Еўропе. Рост кошту працоўнай сілы таксама ўскладняе канкурэнцыю на еўрапейскім рынку і зніжае прыбытковасць кампаній. Маржа ўпала да небяспечна нізкага ўзроўню 5 працэнтаў.

Больш за 80 працэнтаў вырабленай у краіне мэблі ідзе на экспарт, таму танныя еўра і долары азначаюць меншыя даходы для айчынных прадпрыемстваў – кажа Міхал Стшэлецкі (Michał Strzelecki), дырэктар Гандлёва-прамысловай палаты вытворцаў мэблі:

— Мэблевы сектар працуе з буйнымі сусветнымі кліентамі, заключае доўгатэрміновыя кантракты. Зразумела, што на этапе падпісвання кантракту, мы ўлічваем валютную рызыку. Аднак хіба ніхто не чакаў, што польскі злоты настолькі ўзмацніцца. 

У апошнія гады польская мэбля заваёўвала амерыканскі рынак і вартасць продажаў расла на некалькі працэнтаў штогод, таму мытныя пошліны на тавары з ЕС могуць, аб якіх заявіў Дональд Трамп, адбіцца на кліентах з ЗША.

Па словах прадстаўнікоў індустрыі, малыя і сярэднія кампаніі, якія спрабуюць скараціць выдаткі, не могуць звальняць больш супрацоўнікаў, таму што гэта будзе азначаць для іх закрыццё бізнесу.

IAR\яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі