Беларуская Служба

Нацбанк Польшчы пакажа свае залатыя рэзервы

13.03.2025 18:45
Старшыня Нацыянальнага банку Польшчы паведаміў пра павелічэнне польскіх залатых рэсурсаў да 480 тонаў.
Ілюстрацыя Shutterstock

Старшыня Нацбанка Адам Глапіньскі заявіў, што гэта будзе адказам на галасы, якія сумняваюцца ў наяўнасці ў польскіх сховішчах нейкіх залатых рэсурсаў.

Кіраўнік цэнтральнага банку паведаміў, што магчымасць пабачыць сабраны каштоўны метал будзе ўзнагародаю ў арганізаваным конкурсе для польскіх сем’яў. Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і груп, якія працуюць у Сейме, таксама будуць мець магчымасць убачыць золата.

Прэзідэнт Нацыянальнага банку Польшчы таксама паведаміў пра павелічэнне польскіх залатых рэсурсаў да 480 тонаў. Ён падкрэсліў, што гэта ставіць Польшчу на 13-е месца ў свеце.

Адам Глапіньскі паведаміў, што бягучыя рэзервовыя актывы Нацбанка Польшчы складаюць 230 мільярдаў долараў.

IAR/вх