Кашубы — гэта заходнеславянская этнічная група, якая жыве ў паўночнай частцы Польшчы, а таксама Кашубы — гэта маляўнічы рэгіён на поўначы Польшчы, вядомы сваёй багатай культурай, прыгожымі краявідамі і ўнікальнай кашубскай мовай. Дзень адзінства кашубаў адзначаўся ў Польшчы 19 сакавіка.
Кашубамі называецца рэгіён Польшчы, а таксама старажытны заходнеславянскі народ, які жыве на паўночным захадзе краіны. Неафіцыйная сталіца кашубаў — горад Картузы. Сярод буйных гарадоў найбольшы адсотак людзей кашубскага паходжання жыве ў Гдыні.
Спачатку асноўным заняткам большасці кашубаў было рыбалоўства; цяпер большасць працуе ў сферы турызму. Галоўнай арганізацыяй, якая клапоціцца аб захаванні самабытнасці і традыцый кашубаў, з'яўляецца Кашубска-Паморскае аб'яднанне.
Кашубы дбайна захоўваюць свае традыцыі, у тым ліку рамёствы, музыку і танцы, якія дагэтуль з'яўляюцца неад'емнай часткай іх жыцця. Кашубы таксама вядомая сваёй рэгіянальнай кухняй, у якой пераважаюць такія стравы, як картачэ і рыбны суп. Адным з самых вядомых сімвалаў народа з'яўляецца кашубская вышыўка, якой упрыгожваюць вопратку і іншыя ручныя вырабы.
Беларуская служба Польскага радыё даведалася ў краязнаўцы, настаўніцы, паэткі і перакладчыцы кашубскай мовы Бажэны Угоўскай (па-кашубску Bòżena Ùgòwskô, па-пол. Bożena Ugowska), што гэта за незвычайнае свята Дзень адзінства Кашубаў:
— Кашубы цяпер непадзельныя. Мы адзначаем Дзень адзінства Кашубаў з нагоды аб’яднання тэрыторыі Кашубаў у адно ваяводства — Паморскае. Менавіта так паўстала адно з самых маладых, так бы мовіць, кашубскіх свят. Адбылося гэта ў выніку апошняй адміністрацыйнай рэформы ў Польшчы ў 1999 г. Дата таксама невыпадковая, яна звязана з булай Папы рымскага Рыгора IX, выдадзенай 19 сакавіка 1238 г., якой Папа пацвердзіў наданне маёнтку князем Багуславам I манаскаму ордэну іанітаў у Старгардзе Шчэціньскім. Дата, калі Папа ў буле тытулаваў нашага князя Duks Kasubie. Столькі стагоддзяў таму назва Кашубы ўжо дзейнічала ў дыпламатычным асяроддзі і палітычнай прасторы тагачаснага свету. Була была выдадзена 19 сакавіка, і гэты дзень стаў святам, якое мы адзначаем як Дзень адзінства кашубаў.
Дзе зараз можа сустрэцца з кашубскай культурай?
— Там, дзе існуе вялікая дыяспара людзей, якія размаўляюць на кашубскай мове. Трэба таксама сказаць, што роля школы і адукацыі вельмі важная ў працэсе адраджэння кашубскай мовы, таму што зараз больш за 20 тысяч дзяцей вывучаюць кашубскую мову ў розных мясцовасцях Кашуб, гэта значыць на тэрыторыі былога Слупска Ваяводства, у тым ліку, Слупск, Лэба, Лембар, але таксама ўся тэрыторыя ад Кацеве на захад, дзе кампактна пражываюць Кашубы.
Дарэчы кашубская мова — адзіная ў Польшчы, якая мае афіцыйны статус рэгіянальнай, адсюль вынікаюць дадатковыя магчымасці па яе зберажэнню і вывучэнню. Моладзь ахвотна карыстаецца такімі магчымасці, бо ад гэтага залежыць будучыня кашубскай мовы.
— Добрым прыкладам такіх ініцыятыў можа быць нядаўняя імпрэза, якая адбылася на Ergo Arena у Гданьску. У ёй прыняло ўдзел больш за 6 тыс. дзяцей, якія вывучаюць кашубскую мову. Гэта была форма ўзнагароды для дзяцей, якія вывучаюць кашубскую. Сярод іншага, дзеці маглі ўвасабляцца ў персанажаў кашубскіх міфаў і легенд і прадстаўляць іх у розных мастацкіх формах. Таксама адбыўся фінал графічнага конкурсу, на які было даслана больш за 700 работ, што з’яўляецца рэкорднай колькасцю. Дзякуючы такім мерапрыемствам, моладзь і дзеці могуць адчуць, што прыналежнасць да кашубаў гэта не толькі цяжкая праца вывучэнне мовы, не толькі намаганні, прыкладзеныя для знаёмства з культурай, але і тое, што па-кашубску можна проста весела бавіць час, проста жыць кашубчшынаю.
Варта прыгадаць, што наша суразмоўца кашубская паэтка Бажэна Угоўская пераклала на кашубску мову «Віня-Пыха» Алана Аляксандра Мілна. Пацікавіліся ў рупліўцы кашубскай культуры, як выглядае сітуацыя з кашубскімі СМІ, ці прадстаўлена гэта мова на радыё ды тэлебачанні?
— У нас няма чыста кашубскага радыё ці тэлебачання, якія пастаянна вяшчаюць на нашай мове. Праўда, ёсць Радыё Кашубы, якое таксама не зусім кашубскае, бо цяпер кожнае радыё стараецца быць больш інтэрнацыянальным і дагаджаць густам усіх слухачоў, а не толькі кашубаў. Некалькі станцый маюць праграмы па-кашубску, напрыклад на Радыё Гданьск ёсць адпаведная вяшчанне, таксама ёсць такія праграмы на кашубскім тэлебачанні. Асобна хачу звярнуць увагу на медыя, якія зараз ствараюцца на прасторы розных сацыяльных сетак, інтэрнэт-платформ, там зместы ўсё часцей паўстаюць выключна на кашубскай мове. Кашубская культура развіваецца ў сучаснай медыйнай прасторы. Вядома, мы ўсе падтрымліваем тое, што адбываецца ў сеціве, і я спадзяюся, што пачуем як мага больш нашай мовы. Думаю, што быць кашубам сёння — гэта гонар. Пасля камуністычнай эпохі, калі ў ПНР кашубскую мову прыраўнялі да дыялекту, калі нас абвінавачвалі ў сепаратызме, цяперака надышлі часы, калі можна ганарыцца тым, што ты кашуб.
Паводле агульнага перапісу насельніцтва 2021 года, у Польшчы пражывае 176,9 тыс. кашубаў (з іх 162,2 тыс. вызначылі кашубскую як другую нацыянальнасць пасля польскай), у сваю чаргу 87,6 тыс. чалавек карыстаецца дома кашубскай мовай (з іх 1,7 тыс. чалавек карыстаюцца выключна кашубскай).
Слухайце аўдыё!
эж