Беларуская Служба

Польска-нямецкі фільм пазмагаецца за ўзнагароды Венецыянскага фестывалю

29.07.2020 08:15
Фільм пад назвай «Ніколі больш не будзе снегу» распавядае пра маладога ўкраінца, які прыязджае ў Польшчу ў пошуках працы і ўладкоўваецца на працу ў Варшаўскі масажны салон.
    ()    ()
Польскія кінематаграфісты Малгажата Шумоўская (справа) і Міхал Энглерт (злева)Фота: PAP/StrefaGwiazd/Marcin Kmieciński

Новы фільм польскіх рэжысёраў Малгажаты Шумоўскай і Міхаіла Энглерта быў абраны для ўдзелу ў галоўным конкурсе 77-га Міжнароднага Венецыянскага кінафестывалю, які пройдзе з 2 па 12 верасня.

Фільм пад назвай «Ніколі больш не будзе снегу» распавядае пра маладога ўкраінца, які прыязджае ў Польшчу ў пошуках працы і ўладкоўваецца на працу ў Варшаўскі масажны салон.

У акторскі склад увайшлі Алек Утгоф у галоўнай ролі і вядомыя польскія акторы Майя Асташэўска, Агата Кулеша, Вераніка Разаці, Катажына Фігура і Анджэй Чыра.

Поўнаметражны фільм, які ўяўляе сабой сумесную польска-нямецкі праект, уваходзіць у лік 18 фільмаў, якія будуць прэтэндаваць на прэмію «Залаты леў» Венецыянскага фестывалю.

Сярод прадстаўленых на фестывалі работ – «Дарагія таварышы» Андрэя Канчалоўскага, «Жонка шпіёна» Кіёсі Курасавы, «Дзеці Сонца» Маджыда Маджыдзі, «Часткі жанчыны» Карнэля Мундруча і «Лайла ў Хайфе» Амоса Гітая з польскім акторам Анджэем Севярынам у галоўнай ролі.

Журы фестывалю ўзначальвае аўстралійская акторка Кейт Бланшэт.

PR/эж