Маршал Юзаф Пілсудскі - адна з самых значных фігур у польскай гісторыі XX стагоддзя, заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда падчас цырымоніі адкрыцця Музея Юзафа Пілсудскага ў Сулеюўку(Sulejówek) ля Варшавы.
Анджэй Дуда падкрэсліў, што ўдзелу маршала ў аднаўленні і ўмацаванні незалежнасці Польшчы нельга пераацаніць. Паводле прэзідэнта, гэта дзеянні маршала прычыніліся да канчатковага фарміравання і ўмацавання межаў Другой Рэчы Паспалітай.
- Яго найвялікшая перамога заключалася ў тым, што Польшча пасля 123 гадоў вярнулася на карту Еўропы. Гэта была няздзейсненая мара ўдзельнікаў паўстанняў і некалькіх пакаленняў, якія спрабавалі вярнуць незалежнасць і не змаглі.
Прэзідэнт нагадаў, што гэта Юзаф Пілсудскі за кароткі час стварыў ваенны патэнцыял Польшчы і мабілізаваў жаўнераў да адданай барацьбы за незалежнасць краіны.
У цырымоніі адкрыцця Музея Юзафа Пілсудскага ў Сулеюўку таксама прынялі ўдзел прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі і міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі.
Цырымонія з'яўляецца часткай святкавання 100-годдзя Варшаўскай бітвы, вядомай, як Цуд над Віслай, якая працягвалася з 13-25 жніўня 1920 году падчас польска-бальшавіцкай вайны. Бітва загарантавала Польшчу незалежнасць на 20 бліжэйшых гадоў і прадухіліла камуністычную рэвалюцыю ў Заходняй Еўропе.
аз