У Кракаве ва ўзросце 95 гадоў памерла Юзафа Геналёва(Józefa Hennelowa). Вядомая публіцыстка, журналістка і пісьменніца больш за 60 гадоў была звязана з каталіцкім грамадска-культурным часопісам Tygodnik Powszechny.
Яна таксама ўдзельнічала ў палітычнай дзейнасці, была дэпутатам Сейма X-га склікання, які абіраўся на часткова свабодных выбарах 1989 года і членам Сейма першага тэрміну. Яна ангажавалася ў дапамогу вязням і дзецям з дзіцячых дамоў.
Юзафа Геналёва была аўтарам шматлікіх публікацый і кніжак. За сваю творчасць атрымала шматлікія ўзнагароды. У 2013 годзе яна была ўзнагароджана Камандорскім крыжам Ордэна адраджэння Польшчы (Polonia Restituta), а ў 2015 годзе - Ордэнам Святога Рыгора Вялікага - самай высокай узнагародай, якая ўручаецца свецкім людзям за заслугі перад Каталіцкім касцёлам.
аз