Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў у эфіры Першай праграмы Польскага радыё, што рэакцыя Германіі на атручэнне Аляксея Навальнага і дзеянні расійскіх службаў павінна быць больш жорсткая і прывесці да спынення будаўніцтва газаправоду Nord Stream 2.
Кіраўнік польскага ўраду падкрэсліў, што „гэты газаправод умацоўвае пазіцыю Расіі і дапамагае прэзідэнту Уладзіміру Пуціну нарошчваць ваенны патэнцыял і запалохаць іншыя дзяржавы”:
- Я спадзяюся, што гэты будзільнік зазваніў гучна і Германія ўрэшце зразумее, што гэта праект накіраваныя супраць Еўропы і супраць свабоды з мэтай падтрымкі дыктатуры, якая жорстка душыць імкненне да свабоды, на гэты раз беларускага народу.
Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што спроба атруціць Аляксея Навальнага - аднаго з лідараў расійскай апазіцыі - гэта нешта надзвычайнае. У гісторыі апошніх гадоў гэта акт наймацнейшы ўдару па дэмакратычнай апазіцыі ў Расіі, лічыць кіраўнік польскага ўрада.
аз