Анджэй Дуда пачаў аналізаваць прыняты ў пятніцу Сэймам закон аб стварэнні камісіі па расследаванні расійскіх уплываў, паведаміў дарадца прэзідэнта Лукаш Жапэцкі (Łukasz Rzepecki).
Пазаўчора Сэйм прыняў законапраект «Права і справядлівасці» аб стварэнні камісіі, якая будзе расследаваць уплыў Расіі на ўнутраную бяспеку Польшчы ў гадах 2007-2022. Зараз законапраект накіраваны на подпіс прэзідэнту.
Лукаш Жапэцкі запэўніў, што прэзідэнт, прымаючы канчатковае рашэнне, улічыць усе падзеі.
- Прэзідэнт улічыць агул спраў і ўсе падзеі, якія адбываліся ў гады 2007-2022, а іх было сапраўды многа. Будзе ўлічаны таксама першы ўступны дакумент, які, у адпаведнасці з законам, будзе апублікаваны ў сімвалічны дзень – нападу Савецкага Саюза на Польшчу – 17 верасня.
На прыняцце рашэння ў прэзідэнта ёсць 21 дзень. Ён можа падпісаць законапраект, накіраваць яго ў Канстытуцыйны суд або накласці на яго вета.
яс/IAR