Беларуская Служба

«Польская гуманітарная акцыя» аб'явіла спецакцыю па дапамозе ахвярам паводкі ў Херсонскай вобласці

07.06.2023 17:11
«Польская гуманітарная акцыя» абвясціла, што будзе дапамагаць украінцам, якія знайшлі прытулак у суседнім Мікалаёве.
Эвакуацыя ў Херсоне PAP/Vladyslav Musiienko

«Польская гуманітарная акцыя» (PAH) распачала спецакцыю дапамогі ўкраінцам, якія пацярпелі ад паводкі ў Херсонскай вобласці, дзе расіяне ўзарвалі вялізарную дамбу ў Новай Кахоўцы. Гэта прымусіла тысячы людзей пакінуць затопленую тэрыторыю.

Украінскія ўлады падлічылі, што пад пагрозай затаплення знаходзяцца жыхары 80 гарадоў, у тым ліку самога Херсона, дзе людзі ўжо хаваюцца на верхніх паверхах або на дрэвах. Многія людзі таксама пазбаўленыя пітной вады, а паводкавая хваля нясе міны, якія могуць выбухнуць у любы момант.

«Польская гуманітарная акцыя» абвясціла, што будзе дапамагаць украінцам, якія знайшлі прытулак у суседнім Мікалаёве.

«Патрэбы велізарныя. З затопленай тэрыторыі могуць быць вымушаныя ўцякаць 16 тысяч чалавек. Большасць з іх паедзе ў Мікалаёва. Там мы будзем дапамагаць як ПАХ (PAH), спачатку будзем забяспечваць элементарным: гарачым харчаваннем і пітной вадой. Тады мы пачнем доўгатэрміновую дзейнасць, напрыклад, фінансавую падтрымку. Жыхары яшчэ шмат месяцаў будуць змагацца з наступствамі гэтай катастрофы», – кажа Магдалена Іжыцка з «Польскай гуманітарнай акцыі».

«Польская гуманітарная акцыя» просіць пра ахвяраванні для пацярпелых.

Украінскія эколагі сцвярджаюць, што наступствы паводкі будуць адчувацца яшчэ доўга і закрануць і Чорнае мора. Вымытая глеба можа апынуцца ў моры.

яс