Паводле інфармацыі радыёстанцыі RMF FM, у сераду, 5 ліпеня, адбылася аварыя аўтобуса ў Тэрэспалі на ўсходзе Польшчы. Аўтобус выпаў у кювет каля 6.00 недалёка ад памежнага пераходу з Беларуссю.
У інтэрв'ю радыёстанцыі пажарная каманда паведаміла, што ў аўтамабілі знаходзіліся 49 грамадзян Беларусі, з якіх 11 былі дастаўлены ў шпіталь у Белай-Падляскай. Партал Onet, у сваю чаргу, паведамляе, што, па дадзеных паліцыі, пацярпелі шэсць чалавек. 17 пасажырам аказалі дапамогу на месцы здарэння, перадае RMF FM. Аўтобус ехаў з Беларусі ў Модлін. Кіроўца транспартнага сродку быў цвярозы. Усе пасажыры пакінулі транспартны сродак самастойна.
RMF FM
нг