У нядзелю, 15 кастрычніка палякі па ўсім свеце адзначаюць Папскі дзень. Свята адзначаецца ў апошнюю нядзелю перад гадавінай абрання Караля Вайтылы Папам рымскім, якая прыпадае на 16 кастрычніка. У гэтым годзе Папскі дзень суправаджаецца лозунгам: «Ян Павел ІІ. Цывілізацыя жыцця».
Старшыня фонду Dzielo Nowego Tysiąclecia (па-бел. «Твор новага тысячагоддзя») ксёндз Дарыюш Кавальчык, гэты лозунг адсылае нас да папскай энцыклікі Evangelium vitae, у якой Ян Павел II пісіў аб сутыкненні цывілізацыі жыцця і цывілізацыі смерці:
-У гэтым пасланні змяшчаецца вялікі заклік да кожнага з нас, выкарыстоўваючы свае сілы і магчымасці, зрабіць выбар на карысць цывілізацыі жыцця. Гэтая цывілізацыя культуры квітнее на падмурку малітвы і простага слова. Мы павінны звярнуць сваю ўвагу на тых, хто сёння мае цяжкасці: праблемы бежанцаў, адзіноты ці дэпрэсіі.
Святкаванне Папскага дня суправаджаецца, сярод іншага, штогадовым царкоўна-грамадскім зборам сродкаў на адукацыйныя стыпендыі для маладых, таленавітых людзей з малых мясцовасцяў.
iar/ez