Споўнілася 174 гады з дня смерці Фрыдэрыка Шапэна.
«Традыцыйна ў юбілей у базіліцы Святога Крыжа ў Варшаве прагучыць твор, якім свет музыкі развітаўся з польскім кампазітарам у Парыжы», – паведаміў прэс-сакратар Нацыянальнага інстытута імя Фрыдэрыка Шапэна Аляксандр Ляскоўскі.
Ён паведаміў, што ў храме, дзе спачывае сэрца кампазітара, прагучыць «Рэквіем» Вольфганга Амадэа Моцарта. Сёлета гэта будзе версія для струннага квартэта ў аранжыроўцы Пэтэра Ліхтэнталя ў інтэрпрэтацыі квартэта імя Лютаслаўскага.
Пачатак канцэрта ў 20.30. Уваход на мерапрыемства вольны.
Фрыдэрык Шапэн памёр 17 кастрычніка 1849 года ва ўзросце 39 гадоў. Кампазітар быў пахаваны на могілках Пер-Лашэз у Парыжы. Паводле апошняй волі нябожчыка, яго сэрца было перавезена ў Варшаву.
яс